Святлана Бень і яе тэатр "Кардонка" паказалі лялечны монаспектакль у Германіі

9 июня 2015

Салістка вядомага беларускага кабарэ-бэнда "Сярэбранае вяселле" Святлана Бень і яе тэатр "Кардонка" паказалі ў Германіі лялечны монаспектакль "Хатні вожык". Дарэчы, яго ўжо бачылі маскоўскія гледачы на фестывалі "Тэатр лялек - без меж". У паўгадзінным паказе паводле казкі Уладзіміра Шынкарова - кранальная і сімвалічная гісторыя пра каханне і здраду.

Разам з мужам Арцёмам Залескім Святлана паставіла музычную праграму "Коцікі не плачуць". Гэта сапраўднае міні-кабарэ - незвычайны лірычны праект двух музыкантаў, разлічаны на дасведчаных гледачоў і сапраўдных меламанаў.