Стаў вядомы аўтар найлепшага кавера на песню для "Еўрабачання" "Time"

3 апреля 2015

Сёння ў Мінску стаў вядомы аўтар найлепшага кавера на беларускую песню для "Еўрабачання" "Time". Два білеты на грандыёзнае шоу ў Аўстрыі атрымлівае група з Гродна "Пітч-Мод". Пераможцу ад яшчэ двух удзельнікаў аддзялялі лічаныя галасы, і ўсё вырашылася ў прамым эфіры радыё "Радыус-FМ". Юзары і Маймуна месяц таму прапанавалі прыхільнікам гэтага конкурсу стварыць сваю аранжыроўку на іх песню. Абмежаванняў у турніры не было ні па ўзросце, ні па месцы пражывання. На конкурс кавераў прыйшло некалькі дзясяткаў кампазіцый. Артысты праслухалі ўсе і выбралі толькі 11 фіналістаў.

Пераможца конкурсу кавераў таксама атрымлівае права паказаць сваю песню ў эфіры канала "Беларусь 1"! І, натуральна, два білеты на першы паўфінал "Еўрабачання" 19 мая, дзе і выступяць прадстаўнікі Беларусі Юзары і Маймуна.