Аляксандр Лукашэнка: Уся моц Гомельскай вобласці павінна быць адноўлена

22 декабря 2021
Уся моц Гомельскага рэгіёна павінна быць адноўлена. Пра гэта  ішла размова ў Гомелі. Сёння Прэзідэнт  тут з камандзіроўкай.

Напярэдадні ў вобласці змяніўся губернатар. І Аляксандр Лукашэнка прадставіў новага кіраўніка і сустрэўся з актывам рэгіёна. Сацыяльна-палітычнае становішча  - першае, што цікавіць Прэзідэнта. Як рэгіён трымае ўдар перад новымі выклікамі - напрамую ўплывае  ў тым ліку  на працу эканомікі і жыццё людзей. Сітуацыя на кантролі, але гэта не падстава для самазаспакаення -  такі галоўны тэзіс Прэзідэнта. У цэнтры ўвагі  наш адказ COVID  (на Гомельшчыне ў гэтай сферы няма нявырашаных праблем) і праца эканомікі. Усе пытанні развіцця рэгіёна зараз у вядзенні новага губернатара  Івана Крупко (да ўчарашняга дня міністра сельскай гаспадаркі і харчавання). Прэзідэнт падкрэслівае, што значнасць губернатараў у кіраўніцкай вертыкалі цяжка пераацаніць. 


Прэзідэнт: Гомельскі рэгіён - асаблівы край Беларусі


Апошнія гады Гомельшчына змянілася. Развіццё прамысловасці, асваенне інвестыцый у рэгіёне  апярэджвае сярэднія тэмпы па краіне. Экспарт вырас на траціну. Гэта шмат у чым заслуга ранейшага губернатара Генадзя Салаўя. Цяперашняму  трэба адпавядаць. Задача - падцягваць аграрную вытворчасць, садзейнічаць завяршэнню буйных інвестпраектаў, у тым ліку на Мазырскім НПЗ, сфарміраваць моцную каманду кіраўнікоў. Адбітак на рэгіён накладвае чарнобыльская катастрофа. Гэта цяжкі груз. Але вобласць вярнулася да жыцця. Зрабіць з Гомельшчыны квітнеючы край - даручэнне Прэзідэнта.