Спецыяльны рэпартаж "Полацк. Вякі і вехі" сёння ўвечары на "Беларусь 1"

2 сентября 2017

Горад, дзе была сфарміраваная беларуская дзяржаўнасць. Старажытны мегаполіс, які пераўзыходзіў па тэрыторыі Кіеў і Ноўгарад. Полацк - наша сімволіка. Першая незалежная дзяржава. Першы храм. Першая святая. Хто з беларусаў заснаваў выдавецтва ў Крамлі? Загадка, адказ на якую не могуць знайсці на працягу некалькіх стагоддзяў. Куды і хто вывез першую на нашых землях бібліятэку Полацкай Сафіі? І хто сфарміраваў феномен Пятра Першага? Глядзіце "Спецыяльны рэпартаж" Агенцтва тэленавін "Полацк. Вякі і вехі". Сёння пасля "Панарамы".