Матч "Чэлсі" - БАТЭ заўтра ў прамым эфіры на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 21:45

24 октября 2018

БАТЭ ў Лондане. Заўтра матч з "Чэлсі" - беларускі чэмпіён пазмагаецца з адным з лепшых клубаў Старога Свету. У сталіцу Вялікабрытаніі адправіўся 21 футбаліст. Выйсці на поле стадыёна Stamford Bridge не змогуць абаронца Мілунавіч і нападаючы Гардзяйчук - у іх траўмы. БАТЭ збіраецца весці сваю гульню ад абароны.

Матч "Чэлсі" - БАТЭ заўтра ў прамым эфіры на тэлеканале “Беларусь 5”, пачатак у 21:45. З квартэта ў плэй-оф выйдуць дзве найлепшыя каманды. Беларусы пакуль на трэцім месцы, уступаючы "Чэлсі" і ПАОКу.