Шквалісты вецер, навальніцы і град змянілі спякоту

6 июля 2015

Згодна з паведамленнямі Гідраметэацэнтра, сёння па заходняй частцы Беларусі будзе няўстойлівае надвор'е. І гэта яшчэ мякка сказана. Парывы ветру ўжо дасягаюць 15-20 метраў за секунду, а невялікі дождж, што пачаўся ў сталіцы, перайшоў у лівень. У асобных раёнах Мінскай вобласці прагрымелі навальніцы, прайшоў град. На гэты момант наконт наступстваў урагану не паведамляецца. Але варта сказаць, што яшчэ напярэдадні метэаслужба заяўляла аб штармавым папярэджанні, быў аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.