Адбылася жараб'ёўка выступленняў выніковага гала-канцэрта адбору на дзіцячае "Еўрабачанне-2019"

21 августа 2019
Сёння фіналісты нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне - 2019" вызначыліся, у якім парадку выходзіць на сцэну. У Белтэлерадыёкампаніі адбылася жараб'ёўка выступленняў выніковага гала-канцэрта.

Вынік зараз на вашым экране.
Адбылася жараб'ёўка выступленняў выніковага гала-канцэрта адбору на дзіцячае "Еўрабачанне-2019"Адкрые шоу Лізавета Міснікава, а ў фінале праспявае Марыя Ермакова. Усяго за права прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні" спаборнічаюць 8 салістаў, трыа і квартэт. Характэрна, што ў гэтым сезоне ў фінале ўсе галасы дзявочыя. Удзельнікі выніковага этапа праекта былі вызначаныя прафесійным журы напярэдадні па выніках праслухоўвання. Усяго на адрас арганізатара праекта  Белтэлерадыёкампаніі паступіла 44 заяўкі.

Удзельнікі пазнаёміліся з камандай, якая зоймецца падрыхтоўкай шоу. Юныя артысты возьмуць удзел у здымках візітовак. Праца над кароткімі відэаролікамі пачнецца 28 жніўня. Сам жа фінал вызначаны на 20 верасня. Той, хто па выніках галасавання гледачоў і журы набярэ найбольшую колькасць балаў, прадставіць Беларусь на міжнародным песенным конкурсе 24 лістапада ў Глівіцэ (Польшча).