Кнігу "Прысмак каляровых рэвалюцый. P.S." прэзентавалі ў Мінску

28 декабря 2023

Каляровыя рэвалюцыі пад яркім фанцікам. Як пад бяскрыўднымі лозунгамі і ідэямі краіны прыводзяць да хаосу, імклівага падзення ўзроўню жыцця і бяспекі? У Мінску напярэдадні прэзентавалі кнігу "Прысмак каляровых рэвалюцый. P.S." Гэта зборнік, прысвечаны спробам і ўчыненым дзяржпераваротам у розных краінах. Праект інтэрнацыянальны.

Аўтарскі склад - палітолагі, аналітыкі і публіцысты з больш чым 20 дзяржаў. Кожны з іх на старонках выклаў сваё бачанне феномену "каляровая рэвалюцыя".