Міжнародны аэрапорт Кабула атакавалі тэрарысты

17 июля 2014

Міжнародны аэрапорт Кабула атакавалі тэрарысты. Інфармацыя пра пацярпелых пакуль не паступала. Некалькі дзясяткаў узброеных людзей уварваліся ў адзін з будынкаў і адкрылі агонь па сілавіках, якія ахоўвалі стратэгічны аб'ект. Атацы папярэднічала серыя выбухаў. Будынак аэрапорта абстрэльваецца таксама з гранатамётаў і стралковай зброі. Пакуль ні адна тэрарыстычная групоўка не ўзяла на сябе адказнасць за напад. Усе самалёты, якія прыбываюць у Кабул, перанакіроўваюцца ў аэрапорты іншых афганскіх гарадоў.