Слуцкі пояс адраджаюць на радзіме тканых шэдэўраў

21 апреля 2014

Навукова-культурная эліта сучаснай Беларусі па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы сумеснымі намаганнямі зрабіла немагчымае - разгадала таямніцу старажытных майстроў і здолела зрабіць копію слуцкага пояса.


Пра гістарычны брэнд раскажа Алена Борматава.


Слуцкі пояс у разрэзе. Фота, павялічанае ў некалькі соцень разоў. Залатая нітка абвівае шаўковую. Круцілі ніткі ўручную - справа, якую на старажытнай персіярні выконвалі выключна жанчыны. Вось вам і абвяржэнне міфу нібы на мануфактуры працавалі толькі мужчыны.


Людміла Шкурская, галоўны захавальнік фондаў Слуцкага краязнаўчага музея: За год стала выпускацца каля 200 паясоў. Нават сталі не спраўляцца з заказамі і таму паясы рабілі за мяжой. У прыватнасці, на Ліёнскай мануфактуры. Туды везлі макеты, малюнак, і там, на мануфактуры ў Францыі, сталі выпускаць паясы накшталт слуцкага.


Убачыць старажытную мануфактуру можна ў новым беларускім музеі - Музеі гісторыі слуцкіх паясоў. Гэта адзіны ў свеце музей, прысвечаны нацыянальным брэндам. Створаны згодна з дзяржаўнай праграмай па адраджэнні слуцкага пояса, ініцыіраванай Прэзідэнтам краіны. Навукоўцы і практыкі сучаснай Беларусі разгадалі таямніцу старажытных ткачоў - тэхналогію вытворчасці. Так і быў зроблены ўнікальны станок, на якім і ствараюць слуцкі пояс ХХІ стагоддзя.


Барыс Лазука, загадчык аддзела Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі: Дарэчы, цікава, што самі аўтары гэтага станка, тыя, хто рабіў яго, ужо просяць даць пэўныя характарыстыкі станка ў якасці рэкламы, паколькі такого ўнікальнага апарата - складанага і разам з тым шматфункцыянальнага - у свеце не існуе. Ён адзіны ў нас ў Беларусі.


Ларыса Тарасава, дырэктар РУП Слуцкія паясы: Станок на сённяшні дзень у нас працуе ў дзве змены. Увесь камплект абсталявання - тры адзінкі: ткацкі станок, снавальная машына і машына для намотвання шпуль. Абслугоўваюць два чалавекі - ткачыха і наладчык.


Слуцкія паясы сёння захоўваюцца ў самых буйных музейных зборах Еўропы. Іх мастацка-культурны феномен прызнаецца мастацтвазнаўцамі ўсяго свету. Пояс каштаваў як гадавы заробак афіцэра. За пояс можна было набыць невялікі фальварак на землях.


Адказаць на пытанне, колькі ж у свеце захоўваецца паясоў менавіта слуцкай вытворчасці, можна толькі з пэўнай доляй дапушчальнасці. Магчыма, тысяча, а можа і значна больш. Бо часта еўрапейскія цэнтры па вытворчасці паясоў на манер слуцкіх ішлі на недапушчальныя крокі. І на тавар, выраблены, скажам, у Ліёне, ставілі метку Слуцк.


Змянілася і колькасць слуцкіх паясоў у Беларусі. Калі раней навукоўцы называлі лічбу 11, то зараз не спяшаюцца з адказам. Праграма па вяртанні нацыянальнай спадчыны, да якой далучыліся і мецэнаты, дазволіла Слуцку набыць пояс слуцкай персіярні, яшчэ адзін з'явіўся ў музеі Маладзечна. Папоўніў свае фонды і Нацыянальны гістарычны музей. Згодна з папярэдняй атрыбуцыяй, новы экспанат адносяць да Кракаўскай мануфактуры.


Нашумелая дакументальная стужка АТН Слуцкія паясы. Тайныя знакі