Медустановы Беларусі папоўніліся маладымі спецыялістамі

8 августа 2019

З іх 5 тысяч - спецыялісты з вышэйшай адукацыяй, і роўна палова - урачы агульнай практыкі. Каб памераць ціск, праверыць зрок ці правесці ультрагукавое даследаванне, зараз дастаткова запісацца да аднаго спецыяліста. Юлія Хмель працягне тэму.

Яшчэ нядаўна Анастасія Раманава была студэнткай Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта, а ўжо сёння малады спецыяліст. Дзяўчыну размеркавалі ў 39-ую сталічную паліклініку. Мінула шэсць гадоў вучобы, а зараз - час паказаць і даказаць свой прафесіяналізм на практыцы.

Менавіта так працуе ўрач агульнай практыкі. Памераць ціск, праверыць зрок або правесці ультрагукавое даследаванне - дастаткова запісацца да аднаго спецыяліста. Усё неабходнае абсталяванне побач. Сярэдні час прыёму такога ўрача 18 хвілін. 

Дарэчы, да 2020 года ўрачы агульнай практыкі цалкам заменяць тэрапеўтаў. Зрэшты ёсць не толькі попыт на такіх спецыялістаў, але і жаданне саміх студэнтаў атрымліваць адукацыю па некалькіх кірунках. Напрыклад, у сталічнай 39-ай паліклініцы, пры неабходнасці, маладога спецыяліста адправяць на вузкаспецыялізаваныя курсы. Усяго ж сюды паступілі 20 маладых спецыялістаў. У іх ліку траўматолагі, медсёстры і памочнікі ўрача. 

Першы заробак у маладых медыкаў ад 500 рублёў. Прадугледжаны і дадатковыя выплаты, пакой у інтэрнаце - для тых, хто мае ў гэтым патрэбу. Дарэчы, новыя супрацоўнікі медустаноў - пераважна прадстаўніцы прыгожай паловы. 

Усяго ў Беларусі на першыя працоўныя месцы прыбыло больш за 9 тысяч маладых спецыялістаў. З іх 5 тысяч - медыкi з вышэйшай адукацыяй. Пры гэтым роўна палова - урачы агульнай практыкі.