У праваслаўных храмах праходзяць урачыстыя літургіі

19 января 2018

Сёння ў праваслаўных храмах - урачыстыя літургіі, а вернікі на Вадохрышча назапашваюць асвечаную ваду. На карысць водных працэдур на свежым паветры і яшчэ адна традыцыя. Самыя моцныя духам акунаюцца. Аляксандр Харавец далучыўся да ледзяных купанняў.

Мільёны праваслаўных вернікаў па ўсім свеце сёння віншуюць адно аднаго з адным з самых шанаваных царкоўных святаў - Вадохрышчам Гасподнім. Для многіх галоўны сімвал гэтага дня - ледзяныя купанні. Лічыцца, што гэты абрад дапамагае змыць грахі і хваробы, а асвечаная вада мае гаючую сілу.

Ва ўсіх храмах праходзяць урачыстыя літургіі. Невыпадкова сёння святары апранаюцца ў белае адзенне – у знак духоўнага ачышчэння. Разам з вернікамі ўзгадваюць падзеі евангельскай гісторыі аб хрышчэнні Ісуса ў водах Іардана.

Шасцігадовы Данііл Марчанка ў храме разам з бабуляй. Сёння дзеля свята прапусціў паход у дзіцячы садок. Паспеў прычасціцца і выпіць асвячонай вады. А вось у ледзяную палонку пакуль акунуцца не адважыўся.

А вось Богдан Аляксандр дзясяты год запар на Вадохрышча акунаецца ў ледзяную купель. Гаворыць, разам з сябрамі за гэты час аб'ехалі не адну асвячоную палонку. Аднак менавіта ў Лагойску падмацоўваюць здароўе на ўвесь наступны год.

Алена Самойлава выпрабаванне вадохрышчанскай купеллю праходзіць упершыню. Жанчына прызнаецца: фізічна падрыхтавана даўно. Прыйшла акунуцца дзеля духоўнага ўзбагачэння.

Усё-ж такі медыкі і святары не ўсім раяць экстрэмальныя водныя працэдуры. Такое акунанне можа стаць шокам для непадрыхтаванага ці прастуджанага арганізма. Таму побач з купелямі дзяжураць урачы і выратавальнікі. Ды і ад хвароб лечыць не вада, а вера. Дарэчы па гаючую ваду ў Лагойску чэргі расцягнуліся на некалькі соцень метраў.

Паводле павер'я, вада сёння стала асвячонай не толькі у храмах, а нават у азёрах, рэках і вадаправодах. Свае цудадзейныя ўласцівасці яна не згубіць на працягу года. А вось акунуцца можна сёння. І лепш гэта рабіць у спецыяльных месцах. Спецыяльныя купелі будуць працаваць да 10 вечара.