"Селядзец пад пэндзлем" - выстава-прысвячэнне Хаіму Суціну адкрылася ў Смілавічах

23 января 2024

"Селядзец пад пэндзлем" - унікальны праект пад такой назвай адкрыўся ў ар-прасторы Хаіма Суціна ў Смілавічах.

Экспазіцыю, прысвечаную юбілею мастака, невыпадкова назвалі ў гонар папулярнай халоднай стравы. Па-першае, шээраг навагодніх святаў для нашых людзей не праходзіць без любімай рыбнай салаты, па-другое, fish-тэма разнастайна прадстаўленая ў творчасці беларускіх мастакоў. І трэцяе, адным з самых вядомых палотнаў Суціна з'яўляецца "Нацюрморт з селядцом".

На выставе прапанаваныя працы як вядомых, так і юных мастакоў. Масла, графіка, акварэль - ёсць і дызайнерскія імправізацыі на тэму рыбы. У планах арганізатараў і тэматычны арт-фестываль, бо Смілавічы адвеку стагоддзяў славіліся мясцовымі сакрэтамі засолкі бочкавага селядца.