Міжнародны турнір па танцавальным спорце "Альянс Трофі" праходзіць у Мінску

10 декабря 2023

Напал пачуццяў і яркая барацьба на паркеце. У сталічным Палацы спорту стартаваў Міжнародны турнір па танцавальным спорце "Альянс Трофі". Удзел у першынстве бяруць лепшыя пары з сямі краін у розных узроставых катэгорыях. У першы дзень спаборніцтваў спартсмены прадстаўлялі лацінаамерыканскую праграму. 

Турнір праходзіць у рамках дзесяцігадовага юбілею Беларускага альянсу танцавальнага спорту. Сёння на сталічным паркеце спаборніцтвы працягваюцца - пары прапануюць еўрапейскую праграму.