Сёння закрыццё 9-га Міжнароднага фестывалю тэатраў лялек

17 мая 2016

За гэтыя пяць дзён - з 13 па 17 мая - на пяці пляцоўках МІнска было паказана 14 спектакляў з Ізраіля, Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі і Беларусі. Адметная рыса – афішу сёлетняга міжнароднага форуму склалі ў асноўным спектаклі для дарослых. Сярод іх прэм'ера Мінскага абласнога тэатра лялек з Маладзечна "Мандрагора" паводле твора Нікола Макіявелі. Спектакль пра каханне у ляльках-марыянетках уваходзіць у катэгорыю 18 плюс.

Абласному тэатру лялек 25 гадоў. За гэты час было пастаўлена больш за 40 спектакляў, лепшыя з іх прымалі удзел у 60 розных фестывалях і конкурсах з адпаведнымі прызамі і ўзнагародамі.