У Нью-Ёрку адбылася цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы горада

1 декабря 2016

У Нью-Ёрку ўжо пануе калядны настрой: на Ракфелер-плаза адбылася цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы горада. Упрыгожваюць яе  50 тысяч лямпачак. Паглядзець на дзейства прыйшлі сотні жыхароў і гасцей мегаполіса. Па традыцыі  адбыўся і святочны канцэрт. Сярод запрошаных артыстаў  былі Ніл  Дайманд і Сара Маклахлан. Пасля гэтага мэр Нью-Ёрка Біл дэ Блазіа павярнуў сімвалічны рубільнік  - і  ёлка заззяла навагоднімі агнямі.