Звергнуты прэзідэнт Егіпта Мухамед Мурсі арыштаваны на 15 сутак

26 июля 2013

Яго ўзялі пад варту па абвінавачанні ў кантактах з рухам ХАМАС. Менавіта гэтая палесцінская арганізацыя дапамагла палітыку і шматлікім яго прыхільнікам уцячы з турмы зімой пазамінулага года. Зараз былы кіраўнік дзяржавы знаходзіцца ў невядомым месцы пад наглядам вайскоўцаў. Каменціруючы тое, што адбываецца ў Егіпце, генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаў крайнюю занепакоенасць сітуацыяй у краіне і заклікаў адпусціць Мурсі і яго былых падначаленых, альбо разгледзець іх справы публічна і без затрымак.