Следства высвятляе прычыну страшнай аварыі на Мінскай кальцавой

11 апреля 2017

Напярэдадні ў раёне вуліцы Шаранговіча разбіўся 33-гадовы матацыкліст. Паводле адной з версій, ДТЗ справакавала легкавая машина, якая з’ехала з месца аварыі. Байкер перастройваўся з сярэдняй паласы ў крайнюю левую. У гэты момант такі ж манеўр ажыццяўляў і серабрысты седан. Матацыкліст паспрабаваў пазбегнуць сутыкнення, але ўрэзаўся ў адбойнік.

Ён памёр на месцы ДТЗ. Міліцыя вышуквае сведак інцыдэнту і таго самога аўтамабіліста, які справакаваў аварыю.