Сёння другі дзень Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2019”

14 июля 2019

89 з 90 магчымых! Такую колькасць балаў набраў прадстаўнік Казахстана пасля першага конкурснага дня на вакальным спаборніцтве ў фестывальным Віцебску. Учора ўдзельнікі выканалі кампазіцыі славянскіх аўтараў на адной са славянскіх моў у суправаджэнні аркестра. У тройку лідараў таксама ўвайшлі вакалісты з Ізраіля, Грузіі і Украіны. Беларус Іван Зданюк набраў 82 ачкі. Найвышэйшую ацэнку 10 балаў нашаму канкурсанту паставілі члены журы з Беларусі і Балгарыі, а таксама старшыня журы Тамара Гверцытэлі. Нагадаем, у конкурсе прымаюць удзел прадстаўнікі 16 краін. Зараз канкурсанты рыхтуюцца да другога выступлення. Увечар на сцэне Летняга амфітэатра яны выканаюць сусветныя хіты ў суправаджэнні фанаграмы "мінус адзін". Па выніках двух выступленняў будуць вызначаныя пераможцы. Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў XXVIII Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2019" адбудзецца заўтра ў 15 гадзін.