Супрацоўнікі Вялікага тэатра Беларусі сталі ўдзельнікамі акцыі "З клопатам пра жаночае сэрца"

15 апреля 2024

Удзельнікамі акцыі "З клопатам пра жаночае сэрца" па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў 15 красавіка сталі супрацоўнікі Вялікага тэатра Беларусі. На пляцоўку прыехалі медыкі, а таксама прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын. Работнікам зрабілі ЭКГ, вызначылі індэкс масы цела, узялі агульны і біяхімічны аналізы крыві. У залежнасці ад вынікаў даследаванняў дадуць кансультацыі.

Кожны год у свеце ад сардэчна-сасудзістых захворванняў памірае 18 млн чалавек. Асноўныя фактары рызыкі: няправільнае харчаванне, курэнне, алкаголь, маларухомы лад жыцця, стрэс, генетыка і забруджванне паветра.