Сёння ў продажы з'явяцца апошнія білеты на "Еўрабачанне"

27 февраля 2015

Гэта ўжо трэцяя хваля білетаў. Папярэднія дзве партыі былі распрададзеныя ў снежні літаральна на працягу некалькіх гадзін. Музычнае шоу гэтага года асаблівае. У маі "Еўрабачанне" адзначыць 60-гадовы юбілей. Квіткі на ўсе паўфіналы і фіналы, а таксама на іх рэпетыцыі, паступяць у продаж апоўдні па мінскім часе на сайце конкурсу. Аднак ёсць інфармацыя, што гэта ўсё-такі  не зусім апошнія квіткі. Невялікая частка білетаў будзе яшчэ даступная, калі стануць вядомыя ўсе дэталі расстаноўкі дэкарацый і сцэны. Нагадаем, 60-ае "Еўрабачанне" прымае Аўстрыя.