У Мінску адкрыўся новы корпус бальніцы паліятыўнага догляду "Хоспіс"

1 июля 2019

У яго памяшканнях размешчаны палаты на 32 ложкі, яшчэ 8 прадугледжаны для пацыентаў  стацыянара. У новым будынку створаны безбар'ерныя ўмовы, набыта неабходнае  медыцынскае  абсталяванне. З'явіліся таксама пакоі адпачынку і памяшканні для валанцёраў. За год  паліятыўную дапамогу тут змогуць атрымліваць да 750 пацыентаў.

У структуру "Хоспіса" таксама ўваходзіць стацыянар і аддзяленне дзённага знаходжання на вуліцы Кахоўскай, а таксама аддзяленне выязной патранажнай службы для медыцынскай дапамогі ў дамашніх ўмовах.