Чацвёрты дзень Алімпіяды: Алімбекава - пятая ў індывідуальнай гонцы, канькабежкі па-за лікам прызёраў

7 февраля 2022
Вялікую цікавасць выклікаюць у гэтыя дні і трансляцыі алімпійскіх стартаў. Сёння ў Пекіне барацьбу за ўзнагароды прадоўжылі беларускія спартсмены. Біятланісткі выступалі ў гонцы на 15 кіламетраў, канькабежкі - на дыстанцыі паўтары тысячы метраў. Так, мы разлічвалі на медалі, хварэлі, хваляваліся. Тым больш у агульным заліку Кубка свету адразу дзве беларускі ў дзясятцы наймацнейшых. А Дзінара Алімбекава і ўвогуле на высокай другой пазіцыі. Але Алімпіяда - гэта зусім іншая гісторыя. З месца галоўных спартыўных падзей перадае Аляксей Марцінёнак.