Сёння ў Мінск прыляцеў адзін з самых культавых рок-музыкантаў Беларусі Віктар Смольскі

26 августа 2013
Віктар - сын вядомага айчыннага кампазітара Дзмітрыя Смольскага, аўтара нацыянальнай оперы Сівая легенда. Віктар Смольскі зараз жыве ў Германіі. Ён - гітарыст і кампазітар вядомай групы Rage. У якасці запрошанага музыканта выступаў і з групай Кіпелаў. На радзіме Смольскі дасць адзіны канцэрт у чацвер 29 жніўня. А акрамя гэтага, гітарыст-віртуоз Віктар Смольскі дасць некалькі майстар-класаў маладым беларускім музыкантам.