Сірыю актыўна пакідаюць іншаземцы

28 августа 2013

Спецборт МНС даставіў у Маскву 89 чалавек. У асноўным гэта расіяне якія пражывалі там, але ёсць і грамадзяне Украіны і Беларусі. Многія прыляцелі з дзецьмі. А літаральна некалькі гадзін таму яшчэ адзін самалёт вылецеў у сірыйскую Латакію. Усё гэта адбываецца, на думку сусветных СМІ, за суткі да ваеннай аперацыі Захаду. Прэса лічыць, што гэта будзе серыя кропкавых удараў, якая зойме тры дні. Цэлямі стануць прэзідэнцкі палац, Мінабароны, камандныя пункты, аэрадромы і пазіцыі артылерыі. Белы дом ізноў заявіў, што прымяненне хімзброі ўрадам Башара Асада можна лічыць даказаным, нягледзячы на тое што сёння каля Дамаска яшчэ будуць працаваць эксперты ААН. А вынікі ўзятых імі раней аналізаў глебы яшчэ не гатовыя. Расійскі ж бок упэўнены, што хіматака - гэта правакацыя з боку паўстанцаў. Масква заклікае заходнія краіны не ўрывацца ў Сірыю.