Сёння ў Капенгагене пройдзе першы паўфінал Еўрабачання

6 мая 2014

Сёння ўвечар у Капенгагене пройдзе першы паўфінал Еўрабачання. Шоу абяцаюць зрабіць як ніколі інтэрактыўным. Гледачы таксама змогуць назіраць за артыстамі ў зялёным пакоі. Беларусь у гэтым паўфінале не ўдзельнічае, а значыць і не галасуе. Дацкія тэлевізіёншчыкі падрыхтавалі цудоўнае шоу. Атрымаць асалоду ад яго можна будзе ў прамым эфіры тэлеканалаў Беларусь 1 і Беларусь 24 сёння ў 22:00, а таксама на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Каменціраваць Еўрабачанне будзе Яўген Перлін.