Сёння ў Кіеве стартуе "Еўрабачанне", першы паўфінал

9 мая 2017

У гэтыя дні да Украіны прыкавана ўвага яшчэ па адной падставе. Сёння ў Кіеве стартуе "Еўрабачанне", першы паўфінал.

Тэрыторыя радыусам у кіламетр вакол міжнароднага выставачнага цэнтра перакрытая для руху. На сцэну выйдуць удзельнікі з 18 краін. І толькі 10 з іх апынуцца ў фінале. Сёння будуць галасаваць гледачы з краін гэтага паўфіналу. А нацыянальнае журы выступлення канкурсантаў убачыла напярэдадні ўвечары - прайшлі тры генеральныя рэпетыцыі шоу. Праўда, не абышлося без тэхнічных замешак.

Крыстэр Б'ёркман, прадзюсар Міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2017": "У нас учора падчас генеральнай рэпетыцыі былі невялікія тэхнічныя складанасці. Шоу прыходзілася спыняць. Таму што сёлета ёсць вельмі маштабныя дэкарацыі. Напрыклад, у шведа - бегавыя дарожкі, у Аўстраліі падобны механізм, у нейкіх нумарах апускаецца люстра. У Грэцыі праекцыйны экран. Усё гэта трэба паспець перамясціць на сцэне за 40 секунд. Акрамя таго, сёння гледачы ўбачаць іншы бок Украіны. Традыцыі і прагрэс краіны будуць адлюстраваныя ў кароткіх іранічных відэароліках".

У двухгадзінным шоу запланавана і некалькі сусветных музычных прэм'ер. Трансляцыю шоу тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24" пачнуць у 23:00.