У Мінскім заапарку пасялілася капібара

15 апреля 2021
Важны, павольны і любіць ласавацца агароднінай. У Мінскім заапарку абжываецца капібара. Самы вялікі экзатычны грызун, якога яшчэ называюць вадасвінкай, прыехаў да нас з Краснадара і дастаткова доўга прывыкаў да новага месца на каранціне. Яму далі мянушку Капібарын. Зараз жывёла знаходзіцца ў экзатарыуме, дзе мірна суседнічае з чарапахамі і папугаямі. 

У заапарку стартаваў традыцыйны фестываль "Экалогія. Творчасць. Дзеці". Юныя аматары жывёльнага і расліннага свету вынесуць свае работы на суд журы. Заяўкі для ўдзелу прымаюцца  да 25 красавіка.