Сёння Нобелеўскую прэмію ўручаць Святлане Алексіевіч

10 декабря 2015

Сёння ў Стакгольме і Осла - уручэнне Нобелеўскай прэміі. У нарвежскай сталіцы ўрачыстая цырымонія ўжо стартавала. Ганаровую "Прэмію міру" ў прысутнасці караля Нарвегіі ўручаюць "Квартэту нацыянальнага дыялогу" з Туніса ў гарадской ратушы.

Яшчэ 10 лаўрэатаў атрымаюць свае ўзнагароды ў Канцэртнай зале Стакгольма з рук караля Швецыі. Нагадаем, сёлета Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры ўдастоілася беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч. Уручэнне ўзнагарод паводле традыцыі праходзіць 10 снежня - у дзень смерці заснавальніка прэміі - Альфрэда Нобеля. Сума ўзнагарод у кожнай асобнай намінацыі каля мільёна долараў.