Сёння дзень нараджэння беларускага кнігадрукавання

6 августа 2017

500 гадоў таму ўраджэнец Полацка Францыск Скарына выдаў у Празе першую друкаваную кнігу "Псалтыр", тым самым паклаўшы пачатак новай эпосе ў кніжнай культуры ўсёй Усходняй Еўропы. Убачыць першадрук сёння можна толькі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. З тысячнага аўтэнтычнага тыражу захаваліся толькі 2 экзэмпляры. Нацыянальная бібліятэка Беларусі - уладальніца дзесяці друкаваных рарытэтаў, па якіх можна вывучаць стыль знакамітага земляка.

Як фарміраваўся скарынаўскі стыль - у рэпартажы Наталлі Бардзілоўскай.

Малодшы сын купца, ён не атрымаў у спадчыну ні маёмасць, ні справу бацькі, таму пайшоў у адукацыю. Азы кірылічнай традыцыі браў у Полацку, тут жа знаёміцца з лацінскай граматай. Акадэмія Кракава і менавіта ў гэты час Скарына захапляецца думкай аб друкаванай кнізе. Вывучае папулярную тады "Нюрнбергскую хроніку", выданне 90-х XV стагоддзя. Так кніга немца Хартмана Шэдэля, піянера еўрапейскага картаграфічнага машыннага друку, шэдэўр ксілаграфіі, становіцца ўзорам для будучага ўсходнеславянскага першадрукара.

Ад заходнееўрапейскага друкавання Скарына запазычыць і нетыповы для славянскіх кніг дэкор і нехарактэрную гравюру. Для стварэння ў сваіх выданнях уражальнай ксілаграфіі (накшталт нюрнбергскай) Францыск з Полацка спецыяльна наймае малявальшчыкаў. Зрэшты, у яго стылі чытаецца і тыпалагічная роднаснасць з яўрэйскай друкаванай традыцыяй (Пражскую друкарню Скарына дзяліў з Гершам Коэн) і друкарамі-ўтраквістамі, чэшскімі хрысціянамі гусіцкага крыла).

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання навукоўцы назвалі адрас той самай друкарні, дзе Скарына выдаў сваю першакнігу. "Псалтыр" убачыў свет паміж вуліцамі Старамястка і Свабодава ў Празе, зараз гэта парк, які прылягае да Старагарадской плошчы насупраць Старамікольскай царквы. Вядома, самога будынка друкарні не захавалася – ён прастаяў да 1831 года, але суполка сучасных чэшскіх навукоўцаў і мастакоў зрабіла ілюстрацыі аб'екта і нават прапануе макет.

"Псалтыр", 22 Бібліі, "Малая падарожная кніжка" і "Апостал" – спадчына Скарыны. 8 гадоў у друкарстве. Праца ў Празе і Вільні. Ён прыпыніцца прыкладна ў 50-гадовым узросце пасля вяртання ў Чэхію. Зрэшты, старэйшы сын Скарыны мог бы прадоўжыць справу бацькі, але загінуў у пражскім пажары 1541 года.

Выдавецкую традыцыю Скарыны падхопіць уся Усходняя Еўропа. У Беларусі яго ўскоснымі вучнямі стануць Спірыдон Собаль, Пётр Мсціславец, Васіль Цяпінскі.