Cенсарная сцежка для слабавідушчых адкрылася на тэрыторыі заказніка "Азёры" ў Гродзенскім раёне

18 февраля 2019

Унікальная сенсарная сцежка для слабавідушчых адкрылася на тэрыторыі Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Азёры" ў Гродзенскім раёне. Аб'ект, аналагаў якому няма ў краіне, створаны ў рамках праекта інклюзіўнай адаптацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Шэраг тэхнічных рашэнняў дазваляе невідушчым самастойна арыентавацца на лясной паляне і атрымліваць новыя экалагічныя веды. Так, на працягу ўсяго маршруту нацягнуты спецыяльныя канаты, выстаўлены стэнды, спілы дрэў, дзякуючы якім можна тактыльна адчуць розныя пароды дрэў. Ёсць магчымасць скарыстацца аўдыягідам. 

Сенсарная экалагічная сцежка ў Гродзенскім раёне - гэта практычная рэалізацыя Мэт устойлівага развіцця ААН у нашай краіне. Тут плануюць праводзіць адукацыйныя экскурсіі не толькі для слабавідушчых, але і для ўсіх людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта яшчэ адзін крок у стварэнні безбар'ернага асяроддзя.