Саўндтрэкі савецкага кіно прагучаць ў Палацы Рэспублікі ў выкананні Прэзідэнцкага аркестра

25 сентября 2019

Вальс з "Беражыся аўтамабіля", “Аляксандра” з "Масква слязам не верыць", папуры з музычных тэм "Каўказскай палонніцы". Саўндтрэкі савецкага кіно прагучаць сёння ў Палацы Рэспублікі ў выкананні Прэзідэнцкага аркестра Беларусі. За дырыжорскім пультам маэстра Віктар Бабарыкін. У праграме два аддзяленні толькі інструментальнага гучання. Гэта любімая ўсімі класіка савецкага кіно кампазітараў Гладкова, Зацэпіна, Дунаеўскага. Тэматычным будзе нават меню ў кафэ падчас антракту.