У Лошыцкім парку праз тыдзень адкрыецца музей сядзібнага побыту

22 апреля 2015

Сёння спецыялісты музея гісторыі Мінска працуюць над стварэннем экспазіцыі, якая адновіць атмасферу багатага дома XIX - пачатку XX стагоддзя. У абноўленых інтэр'ерах сядзібы Любанскіх, дзе завяршылася рэканструкцыя, пабывала Наталля Кузьміцкая.

Дарэчы, гісторыя Лошыцкага парку і аб’ектаў, якія знаходзяцца на яго тэрыторыі, вельмі цікавая. На жаль, акрамя чутак пра Белую панну, прывід, які раз-пораз сустракалі наведвальнікі сядзібна-паркавага комплексу, мінчане нічога не ведаць. Не кожны нават скажа, што той самы прывід, гэта Ядвіга Любанская, жонка Яўстафія Любанскага, графа, які гаспадарыў у Лошыцы ў XIX стагоддзі.

Мало хто ведае, што ў XIX стагоддзі гэтая сядзіба была цэнтрам культурнага жыцця горада. Тут адбываліся свецкія вечарыны, збіралася эліта. Праз два стагоддзі гэтаму, некалі знакамітаму месцу было вырашана вярнуць яго гістарычные мінулае.

Як кажуць, граф Любанскі быў чалавекам прагрэсіўных поглядаў, усё лепшае з падарожжаў па Еўропе ён прывозіў у свой мінскі дом. Карціны знакамітых мастакоў, антыкварная мэбля, музычныя інструменты, ажурныя жырандолі… Пасля рэканструкцыі сядзібы артэфакты вярнуліся на былыя месцы. Некаторыя прадметы інтэр’еру з уласных архіваў далі мінскія калекцыянеры.

Кабінет гаспадара, будуар яго жонкі, бальная зала. Амаль усім памяшканням былой сядзібы Любанскіх надалі той самы пампезны стыль рускага мадэрну, які яна мела ў час свайго росквіту.

Урачыстае адкрыццё запланавана на 29 красавіка. У планах музея гісторыі Мінска, якому сёння належыць сядзіба, аднавіць не толькі абсталяванне графскага дома, але і былое жыццё ў ім. Мабыць, у хуткім часе ў сядзібе Любанскіх зноў будуць ладзіць балі і запрашаць на музычныя вечарыны.