Фінал турніру па міні-футболе прайшоў у Лагойску

23 апреля 2014

Спартыўная падрыхтоўка і дух перамогі! Фінал турніру па міні-футболе прайшоў у Лагойску. Спаборніцтва прымеркавана да 75-годдзя ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. За перамогу ў турніры на працягу двух тыдняў змагаліся 25 каманд з усёй вобласці. Перамагла каманда Барысаўскага РУУС, на другім месцы - атрад міліцыі асаблiвага прызначэння, а бронза дасталася Салігорскаму раённаму аддзелу ўнутраных спраў.


Акрамя прызавых месцаў, удзельнікам турніру былі прысуджаны і спецыяльныя прызы. Лепшага нападаючага, варатара і лепшы забіты гол вызначалі члены журы - міліцыянеры.