БАТЭ пакідае вароты сухімі на працягу дзесяці тураў чэмпіянату

19 июня 2015

БАТЭ не здраджвае сабе і пакідае вароты сухімі на працягу дзесяці тураў чэмпіянату. Учора каманда Аляксандра Ермаковіча разграміла "Віцебск", 4:0. Дубль аформіў Дзмітрый Бага, яшчэ па гале на рахунку Неманьі Мілуновіча і Максіма Валадзько.

З іншых вынікаў адзначым перамогу мінскага "Дынама" над "Слуцкам", 2:0, і нічыю "Шахцёра" і "Граніта" 1:1. Гарнякі апусціліся на чацвёртае месца. Другое і трэцяе дзеляць "Белшына" і "Дынама".