Руслан Асланаў прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2015"

21 августа 2015

Беларусь на Міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2015", які пройдзе 21 лістапада ў Сафіі (Балгарыя), прадставіць Руслан Асланаў з песняй "Цуд".

Імя пераможцы было названае 21 жніўня ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Анлайн-трансляцыю фіналу нацыянальнага адборачнага тура таксама вялі афіцыйны сайт дзіцячага "Еўрабачання" junioreurovision.tv і сайт галоўнага медыяхолдынга краіны tvr.by.

За права выйсці на міжнародную сцэну дзіцячага "Еўрабачання-2015" змагаліся сем сольных выканаўцаў, адзін дуэт і дзве групы. Вялі фінальнае шоу ўдзельнік дзіцячага "Еўрабачання-2013" Ілья Волкаў і шоумен, вядучы праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!" Дзмітрый Новік.

Фінальны этап быў традыцыйна арганізаваны па прынцыпе міжнароднага конкурсу: перможца вызначаўся галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы (50% на 50%).

Па выніках галасавання песня "Цуд" у выкананні Руслана Асланава набрала найбольшую колькасць балаў.