У Мінску нецвярозы вадзіцель перавярнуўся на арэндным аўто

24 сентября 2021

ДТЗ на каршэрынгу. Сёння ноччу ў Мінску нецвярозы вадзіцель перавярнуўся на арэндным аўто. 30-гадовы мужчына не справіўся з кіраваннем на вуліцы Пляханава, пратараніў падзяляльную агароджу, пасля чаго машына перакулілася. Пацярпела пасажырка Chevrolet . Яе з траўмамі даставілі ў бальніцу. На месцы здарэння працуюць следчыя. Ужо ўстаноўлена, што ў крыві вадзіцеля было паўтары праміле алкаголю. З-за аварыі быў спынены рух трамваяў, бо аўтамабіль блакіраваў пуці.