Колькасць загінуўшых пры абвальванні эстакады ў Індыі павялічылася да 20-ці чалавек

31 марта 2016

Яшчэ каля 150-ці могуць заставацца пад заваламі. На месцы трагедыі працягваецца выратавальная аперацыя. Стаметровы ўчастак новага моста ўпаў на гандлёвыя рады рынку. Акрамя таго, там знаходзіліся некалькі машын, матацыклаў і аўтарыкшаў. Паводле папярэдніх звестак, абвальванне ў Калькуце адбылося з-за памылкі ў праектаванні або будаўніцтве.