Рубрыка "Праменад" з Ларысай Гулякевіч

15 марта 2019

У Мінску адкрыўся новы археалагічны музей, прысвечаны гісторыі  Верхняга горада. Мастакі-веласіпедысты  за здаровы лад  жыцця,  і  творы вялікага Дали адразу на дзвюх пляцоўках і вуліцах горада. Падрабязнасці  - у  рубрыцы  "Праменад" з Ларысай Гулякевіч.

Які характар быў у самага эксцэнтрычнага мастака ХХ стагоддзя Сальвадора Далі? Упершыню арыгінальныя творы мэтра сюрэалізму ў такім памеры на вуліцах Мінска і на дзвюх галерэйных пляцоўках. Праменадны эксклюзіў.

Вечныя гадзіннік у бронзе, брыльянтах і рубінах, анёлы і "Жанчына ў агні". Страхавы кошт вернісажу - дзясяткі мільёнаў еўра. Скульптуры і графіку Далі сюрэаліста даставілі ў Мінск фурамі са швейцарскай калекцыі  Dali. Геній асабіста заключаў кантракт з фірмай і яе ўладальнікам. Італьянскі арт-дылер Беньяміна Леві ведаў мастака і расказаў здымачнай групе "Праменада" пра асаблівасці характару генія сюрэалізму.

Беньяміна Леві, уладальнік калекцыі работ Сальвадора Далі: "У 1958 годзе я адкрыў мастацкую галерэю ў Мілане, дзе была выстава сюрэалістаў,  і я паехаў у Парыж, каб набыць карціну Сальвадора Далі. Так мы і пазнаёміліся. А які характар быў Далі?
Гэта быў вельмі эрудзіраваны, інтэлектуальны чалавек з выдатным пачуццём гумару. Мы шмат размаўлялі. На працягу 10-ці хвілін ён некалькі разоў мог памяняць тэму гутаркі. Гэта і псіхааналіз,  астраномія...  Ён зрабіў сотні ілюстрацый на шэдэўры сусветнай літаратуры. А для гэтага трэба было ўсё гэта прачытаць. Зразумець яго працы вельмі няпроста, як і яго філасофію, і погляд на жыццё. Я шмат разважаў пасля нашых зносін, і гэта дапамагло мне пранікнуць у свет Далі".

Манументальныя скульптуры Далі "Трыумфальны слон" і "Пасвячэнне Тэрпсіхоры" будуць упрыгожваць вуліцы Мінска і падчас Еўрапейскіх гульняў, як і сама выстава ў Нацыянальным мастацкім і ў галерэі "Лібра".

Новы музей, прысвечаны сэрцу Мінска - Верхняму гораду - толькі адкрыўся. Легенда пра волата-заснавальніка Менеска, археалагічныя знаходкі XI-XIII стагоддзяў, і нават  старажытная флора і фаўна на тэрыторыі Мінска. Пра старажытны Мінск - сучаснымі мультымедыйнымі сродкамі. 

Будынак археалагічнага музея Мінска ўзведзены на тэрыторыі былога Бернардзінскага кляштара - помніка археалогіі канца 18-га пачатку 19-га стагоддзя. Тут нават можна зазірнуць у келлю да манахаў-бернардзінцаў і ўбачыць гандлёвыя рады, майстэрню шаўца, лаўку ганчара. Рэканструкцыя асноўных заняткаў гараджан у XIV-XIX стагоддзях створана ў адпаведнасці з гістарычнымі дакументамі. 

Інтэрактыўная кніга "Летапіс Мінска", вітрына-піраміда з 3D-праекцыяй, гульнёва-пазнавальныя заняткі і зона для маленькіх мастакоў-рэстаўратараў. Новы археалагічны музей - яшчэ і новая лакацыя для правядзення школьных урокаў па гісторыі з інтэрактыўнай кнігай "Летапіс Мінска" і вітрынай-пірамідай з 3D-праекцыяй.

Творцы - за здаровы лад  жыцця і чыстае паветра. Мастакі-веласіпедысты прадэманстравалі свае работы на велатэму ў Музеі гісторыі беларускага кіно. 

Асноўныя экспанаты выставы - веласіпеды розных эпох, якія раскрываюць характар сваіх уладальнікаў з нечаканага боку. 25 аўтараў -  удзельнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі прысвяцілі арт-аб'екты, жывапіс, графіку і фота сваім "жалезным коням" не толькі як гістарычныя і мастацкія аб'екты, але і беражлівыя адносіны да экалогіі і здаровага ладу  жыцця. "Выстава мастакоў-веласіпедыстаў" адкрыта да 31 сакавіка. 

У суботу Лошыцкая сядзіба запрашае на сустрэчу з класікай і фламенка. Нясумных і прыемных выхадных і да наступнай пятніцы.