Расія адмовілася ад удзелу ў "Еўрабачанні" сёлета

14 апреля 2017

Спачатку ўкраінскія ўлады забаранілі ўезд у краіну расійскай удзельніцы Юліі Самойлавай. Еўрапейскі Вяшчальны Саюз прапанаваў два рашэнні праблемы: трансліраваць нумар па спадарожніку або замяніць артыста. Але Маскву абодва варыянты не задаволілі. У выніку, Першы канал абвясціў аб адмове трансліраваць конкурс. 

"Еўрабачанне" пройдзе ў Кіеве з 9 па 13 мая. Ад Беларусі выступае група NaviBand, якая выйдзе на сцэну ў другім паўфінале. Трансліраваць шоу будзе адзіны праваўладальнік і ўдзельнік Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза - Белтэлерадыёкампанія. Глядзіце прамыя эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1""Беларусь 24", а таксама на сайце tvr.by.