Прамы эфір нацыянальнага адбору ў 22:00 на тэлеканалах Беларусь 1 і Беларусь 24

10 января 2014

Літаральна некалькі гадзін застаецца да вырашэння галоўнай музычнай інтрыгі гэтай зімы. Сёння ўвечары беларусы выберуць голас краіны, які будзе гучаць ад Беларусі на Еўрабачанні-2014. Белтэлерадыёкампанія пачне прамы эфір нацыянальнага адбору ў 22:00 на тэлеканалах Беларусь 1 і Беларусь 24. А гэтымі хвілінамі ў студыі 600 праходзяць фінальныя рэпетыцыі.


Пра апошнія падрыхтоўкі Іна Пілевіч. Падчас падрыхтоўкі тэлевізійнага канцэрта ў першую чаргу ўдасканальваюць не вакал і харэаграфію, а тое, як выходзіць і сыходзіць са сцэны. На гэты працэс, паводле ўмоў Еўрабачання, даецца роўна 30 секунд. Фінал нацыянальнага адбору на конкурс ужо 3 суткі рэпеціруюць у рэжыме нон-стоп. Сёння раніцай у дзень фіналу - генеральны прагон.


Карцінку ў прамы эфір будуць перадаваць 10 камер. Яны ўжо ўсталяваныя ў студыі 600 метраў Белтэлерадыёкампаніі, адкуль і будзе весціся прамая трансляцыя шоу. Асабліва старанна зараз працуюць гукарэжысёры, бо на конкурсе забараняецца выкарыстанне фанаграм, дазваляецца толькі жывы гук. Упрыгожваннем нацыянальнага адбору на конкурс у гэтым сезоне стануць экраны высокай дакладнасці. Іх агульны памер - 200 квадратных метраў.


Сёння ўвечар тэлегледачы паспаборнічаюць у наборы тэлефонных нумароў. На тое, каб аддаць свой голас упадабанаму выканаўцу, будзе адведзена роўна 10 хвілін. Прадстаўнік нашай краіны на Еўрабачанні-2014 вызначыцца па выніках галасавання тэлепублікі і журы. Акрамя пуцёўкі на конкурс у Данію,


лідар шоу атрымае спецыяльную ўзнагароду - стылізаванае сэрца. І, вядома, права выканаць свой хіт на біс.


Апроч фіналістаў, у шоу прымуць удзел беларусы, якія ўжо паспелі заявіць пра сябе на Еўрабачанні. У выніковым канцэрце будуць пець Паліна Смолава, Руслан Аляхно, Алёна Ланская. Таксама ў прамым эфіры з'явіцца той, хто так актыўна і эпатажна анансаваў наш нацыянальны адбор на конкурс, - Аляксандр Саладуха!