Супермікстам сёння прадоўжыцца чэмпіянат свету па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе

14 марта 2019

Усяго пяць гонак застаецца да фінішу планетарнага форуму. Пакуль наша зборная без медалёў. Выправіць сітуацыю каманда паспрабуе сёння. У змяшанай эстафеце выступяць Ганна Сола і Уладзімір Чапелін. У 7 вечара прамую трансляцыю гонкі пачне канал “Беларусь 5”. Заўтра пройдуць дзве эстафетныя гонкі, у нядзелю чэмпіянат завершыцца мас-стартамі.