Працяг кінаальманаха "Ёлкі" магчыма знімуць у Мінску

29 марта 2018

Напярэдадні беларускую сталіцу наведаў Цімур Бекмамбетаў - рэжысёр такіх бестселераў, як "Начны дазор", "Дзённы дазор", "Горка!", "Іронія лёсу. Працяг", "Прэзідэнт Лінкальн: Паляўнічы на вампіраў". Госць наведаў Нацыянальную кінастудыю "Беларусьфільм". Цімур Бекмамбетаў пабываў у абноўленых павільёнах кінафабрыкі, на здымачнай пляцоўцы серыяла "Мухтар. Новы след". Знакаміты рэжысёр абмеркаваў з міністрам культуры і кіраўніцтвам "Беларусьфільма" магчымасць арэнды павільёнаў і работу над сумеснай кінавытворчасцю.

Яшчэ па дарозе з аэрапорта Цімур Бекмамбетаў заехаў у наваколлі горада Смалявічы, каб агледзець упадабаную замежнымі рэжысёрамі натурную пляцоўку "Беларусьфільма".