Сёння Міжнародны дзень снегу

16 января 2016

Самы час выехаць на лыжах. Каму на прагулку, а каму на трэніроўку. Своеасаблівы рэкорд – 8 медалёў на сусветных і еўрапейскіх спаборніцтвах заваявалі летась выхаванцы Віцебскага вучылішча алімпійскага рэзерву. А яго выпускніца – біятланістка Дар'я Блашко - стала ўладальніцай дзвюх залатых узнагарод на маладзёжным першынстве свету, што праходзіла ў Беларусі. Нават старажылы вучылішча алімпійскага рэзерву, а гэта заслужаныя трэнеры і спецыялісты, не ўзгадаюць, калі апошні раз на навучальную установу праліўся такі медальны дождж. Адначасова былі зробленыя шматлікія рамонты, набыты спартыўны інвентар, нават лінгафонны кабінет для спартсменаў. Асноўныя сілы і сродкі былі скіраваныя на рэанімацыю аддзялення біятлона. Зараз тут святкуюць наваселле і на новых лыжах прыстрэльваюць мадэрнізаваныя вінтоўкі.

Хто поўнасцю выкладваецца падчас трэніровак і спаборніцтваў, павінен і добра адпачываць. Адрамантавалі сталовы корпус і актавую залу, дзе праходзяць вучэбныя семінары і культурныя мерапрыемствы. Вось толькі адпачываць выхаванцам вучылішча пакуль часу няма. У гэтыя дні іх чакаюць рэспубліканскія старты, дзе віцебскія страляючыя лыжнікі зноў будуць змагацца за самыя высокія месцы.



Зараз чытаюць