Фанатам-парушальнікам могуць забараніць наведваць спартыўныя мерапрыемствы

20 декабря 2016

Фанатам, якія рэгулярна парушаюць парадак на стадыёне,  могуць забараніць наведваць спартыўныя мерапрыемствы   ад трох месяцаў да трох гадоў.

Адпаведнае пытанне аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у заканадаўства абмяркоўвалі сёння ў Палаце прадстаўнікоў. Дакумент разгледзяць на вясновай сесіі.

Раман Мельнік, начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МГБ МУС Беларусі: "Законапраект прадугледжвае вядзенне адкрытага спісу, у тым ліку, які будзе афіцыйна вывешаны на сайце МУС. Любы грамадзянін, які трапляе ў сферу дзейнасці гэтай забароны, ён будзе ведаць не толькі з судовага рашэння, але ён яшчэ і будзе бачыць сябе на сайце МУС. Фармальна будуць паказаны прозвішча, імя, імя па бацьку, можа год нараджэння".

Таксама МУС ініцыюе стварэнне новай сістэмы відэаназірання, якая зможа не толькі рэагаваць, але і пазнаваць асобу.