Прэм'ера ў Купалаўскім. Спектакль "Зямля Эльзы" паказалі ў тэатры

11 февраля 2018

У аснове пастаноўкі - п'еса моднага драматурга Яраславы Пуліновіч. Да беларускай сцэны яе адаптавала рэжысёр Алена Ганум. У "Зямлі Эльзы" мінімум дэкарацый, але задзейнічаны адразу тры пакаленні артыстаў. Сюжэт аб каханні па-за часам не толькі перавялі на беларускую мову, але і змянілі месца дзеяння. Падзеі разгортваюцца ў рэальнай віцебскай вёсцы. Прэм'еру далі на камернай сцэне. Гэты рэжысёрскі ход дае магчымасць гледачу стаць удзельнікам спектакля.

Пастаноўка стала рэкардсменам у тэатральным свеце па колькасці сцэнічных увасабленняў.