Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб удасканаленні пенсіённага забеспячэння"

11 апреля 2016

У Беларусі павышаецца пенсіённы ўзрост. Сёння Прэзідэнт падпісаў Указ "Аб удасканаленні пенсіённага забеспячэння". Дакумент распрацаваны ў адпаведнасці з сацыяльна-дэмаграфічнымі ўмовамі, якія змяняюцца. Указам зацверджаны прынятыя раней дамоўленасці па выніках нарады ў Кіраўніка дзяржавы аб павелічэнні ўзроставага цэнзу для заслужанага адпачынку на 3 гады. Мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 63, жанчыны - у 58 гадоў. Павышэнне закране ўсе катэгорыі працаздольных грамадзян.

Самым прымальным варыянтам рэформ прызнаны паступовы рост: за шэсць гадоў - пакрокава па паўгода, пачынаючы са студзеня 2017. Атрымліваецца павелічэнне на 3 гады да 2023 года.

У адпаведнасці з указам, кіраўнікам арганізацый, незалежна ад форм уласнасці, рэкамендавана больш прымяняць практыку ўдзелу наймальнікаў і працаўнікоў у праграмах добраахвотнага страхавання дадатковай пенсіі.