Прэм'ера! Оперны спектакль Станіслава Манюшкі Verbum nobile” – “Слова гонару

28 мая 2013

Каханне, барацьба каштоўнасцей і слова гонару. Упершыню сталічная публіка ўбачыць оперны спектакль Станіслава Манюшкі Verbum nobile - Слова гонару. Сюжэт аднаактовай оперы распавядае пра звычаі сватання шляхты. Бацькі складалі дамову аб вяселлі сваіх дзяцей, замацоўваючы яе словам гонару двараніна. Упершыню оперу Манюшкі пакажуць на беларускай мове. Прэм'ерныя паказы - 30 мая і 5 чэрвеня на сцэне Палаца прафсаюзаў.