Першы адкрыты чэмпіянат Беларусі па гольфе пройдзе 20 чэрвеня

16 июня 2013
У спаборніцтвах прымуць удзел 19 спартсменаў з 9 краін свету - беларусаў толькі пяць.

Дзе пройдзе турнір і чаму ў нацыянальным першынстве выступіць так мала беларусаў - ведае Станіслаў Ліпскі.


Вось гэта Тайгер Вудс - нумар адзін у сусветным рэйтынгу гальфістаў. Беларусы на найбліжэйшай Алімпіядзе супраць яго наўрад ці згуляюць - узровень майстэрства пакуль розны. Аднак 20 чэрвеня стануць вядомыя яго патэнцыяльныя сапернікі з ліку нашых землякоў - стартуе першы адкрыты чэмпіянат Беларусі па гольфе.


Судзейская калегія з усіх пададзеных заявак адабрала 19 спартсменаў, статус адкрытага дазваляе змагацца за тытул чэмпіёна Беларусі ўсім жадаючым. Дык вось толькі ўмовы адбору прайшлі прадстаўнікі ўсяго 9 краін, беларусаў сярод іх пяць. Турнір пройдзе ў падмаскоўным гольф-клубе Нахабіна.


Восенню ў Мінскім раёне ў Калодзішчах адкрыўся беларускі гольф-клуб, аднак поле на 72 лункі - а менавіта на такім праводзіцца чэмпіянат - зараз на стадыі завяршэння. Праект агульнай плошчай амаль 100 гектараў не трывае спешкі.


Канстанцін Сокал родам з Брэста зараз жыве ў Маскве, аб удзеле ў першым чэмпіянаце Беларусі нават не задумваўся... Клюшку для гульні ў гольф ўпершыню ўзяў у рукі ў 40 гадоў - узроставага цэнзу у гэтым спорце няма. Праз 7 стаў пераможцам Кубка Расіі.


Гольф праз 100 гадоў ізноў вярнуўся на Алімпійскія гульні. У Рыа-дэ-Жанэйра прыедуць 60 лепшых спартсменаў з сусветнага рэйтынгу.
Таму шанцы стаць алімпійскім чэмпіёнам - ёсць у кожнага, галоўнае - ачкі рэйтынгавыя зарабляць у дзеючых гольф-клубах. Першапачаткова гульня арыстакратаў сёння аб'яднала мільёны гальфістаў па ўсёй планеце, у якіх няма мільёнаў на банкаўскіх рахунках.


За адну гульню гальфіст праходзіць амаль 10 кіламетраў. У планах федэрацыі адкрыць невялікія гольф-пляцоўкі ў кожным абласным цэнтры. А ў сталіцы на прафесійным полі - праводзіць нацыянальны чэмпіянат.