Новае аддзяленне паштовай сувязі адкрылася ў Мінску

15 сентября 2015
Беларусь у топе 10 паштовых служб планеты. Аб гэтым сёння нашым карэспандэнтам паведамілі прадстаўнікі Белпошты падчас адкрыцця новага аддзялення сувязі ў Мінску. Дарэчы, у ім з’явіцца найноўшы тэрмінал, з дапамогай якога адправіць пасланне можна будзе, націснуўшы толькі адну кнопку. Кліенту патрэбна паставіць пасылку на шалі, тут жа атрымаць квіток і аплаціць паслугу з дапамогай кампь’ютара. Сачыць за перамяшчэннем свайго ліста можна праз Інтэрнэт, а пасля прыбыцця адрасант атрымае смс.

І яшчэ адна новая паслуга - «першы клас», цяпер падчас даплаце лісты даходзяць да адрасата ўжо на наступны дзень.